Дзень 8: Аб чым просіць Любоў?
Nature
Heartsong from Inner Music
By Madeleine Doherty (CD1 track 2)
Instrumental harp music based on Madeline's meditations. www.madeleinedoherty.ie
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Nature from
By
Без музыкі
Дзень 8: Аб чым просіць Любоў?
«Новую запаведзь даю вам, каб вы любілі адзін аднаго. Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым усе пазнаюць, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго» (Ян 13:34-35).
Слова “любоў” у нашай культуры страціла сваё значэнне. Звычайна яно падразумявае рамантычную прыхільнасць або зводзіцца да “любові” нязначных рэчаў, такія як страва ці забавы. М. Скот Пек нагадвае нам, што “любоў – гэта не эмоцыя, любоў – гэта рашэнне”. Пісанне кажа пра любоў, якая ставіць перад намі выклік: мы павінны прымаць рашэнні з улікам адказу на пытанне: “Аб чым Любоў просіць мяне ў гэтай сітуацыі?” Для Ігнацыя такі падыход з’яўляецца асновай хрысціянскага выбару: паступаць правільна і з найбольшай любоўю ў кожнай сітуацыі, незалежна ад таго, як мы да яе ставімся.
Ігнацый таксама нагадвае нам, што “любоў выяўляецца больш у справах, чым у словах”.
Разважаючы пра асобную праблему, якая цяпер ляжыць на сэрцы, як бы я адказаў на пытанне: аб чым просіць мяне Любоў у гэтай сітуацыі?
Як я абіраю дзейнічаць у адносінах да людзей, якія па праўдзе мне не па душы?
Як я ператвараю словы і намеры ў практычныя ўчынкі любові?
Прагну ўсім сэрцам навучыцца любіць іншых так, як Ты палюбіў нас. Пане, дай мне ласку выбіраць спосабы дзеяння, напоўненыя любоўю, і выяўляць гэтую любоў на практыцы, незалежна ад таго, што я адчуваю.
Пане, стаю ў Тваёй прысутнасці, прыведзены Святым Духам, натхнёны жыццём і навучаннем Твайго слугі Ігнацыя, і прыношу Табе сваю інтэнцыю ў гэты асаблівы час малітвы… (выказаць інтэнцыю). Па прыкладу святога Ігнацыя, я прагну больш Цябе пазнаць, каб мацней палюбіць і больш рашуча ісці за Табой. Паўтараючы яго словы, і ў моцы Твайго Духа, я асмельваюся казаць: “Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю. Ты мне ўсё гэта даў – Табе, Пане, вяртаю. Усё Тваё. Распараджайся гэтым паводле сваёй волі. Дай мне толькі любоў Тваю і ласку, і мне гэтага хопіць”.