Дзень 9: Спадарожнікі на шляху
Nature
Heartsong from Inner Music
By Madeleine Doherty (CD1 track 2)
Instrumental harp music based on Madeline's meditations. www.madeleinedoherty.ie
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Nature from
By
Без музыкі
Дзень 9: Спадарожнікі на шляху
«Пасля гэтага Пан вызначыў іншых семдзесят двух і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам меўся пайсці. І сказаў ім: “Жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала; таму прасіце Гаспадара жніва, каб работнікаў паслаў на жніво сваё”» (Лк 10:1-2).
Езус разумеў, што людзям патрэбна сяброўства, і пасылаў вучняў у свет па двое. Ігнацый таксама ведаў пра важнасць сяброўства і супольнасці, таму сабраў групу сяброў, каб падзяліцца досведам сваіх Духоўных практыкаванняў. Група сяброў ператварылася ў Таварыства Езуса і стала вядомая як езуіты. Як і першыя вучні Хрыста, яны таксама былі пасланыя ў свет, каб дзяліцца Добрай навіной Евангелля і мудрасцю Практыкаванняў.
Мінула паўтысячагоддзя, а езуіты і надалей граюць вельмі важную ролю, асабліва ў адукацыі і духоўным кіраўніцтве, а таксама, вядома, працягваюць даваць Духоўныя практыкаванні.
Дзе і з кім я магу знайсці сапраўдную супольнасць і пачуццё прыналежнасці?
Як магу спрыяць любові, спагадзе і гасціннасці ў маёй супольнасці?
Магчыма, я думаю пра ўдзел у рэкалекцыях або шукаю духоўнага кіраўніцтва? Ці мог бы я суправаджаць іншых у іх духоўным падарожжы?
Пане, я ведаю, што нядобра хадзіць па гэтай зямлі ў адзіноце. Прашу, дай мне ласку знайсці спадарожнікаў, якія прымуць мяне такім, які я ёсць, і дапамогуць мне стаць як мага лепшым. Няхай я таксама навучуся быць сапраўдным і любячым спадарожнікам для іншых.
Пане, стаю ў Тваёй прысутнасці, прыведзены Святым Духам, натхнёны жыццём і навучаннем Твайго слугі Ігнацыя, і прыношу Табе сваю інтэнцыю ў гэты асаблівы час малітвы… (выказаць інтэнцыю). Па прыкладу святога Ігнацыя, я прагну больш Цябе пазнаць, каб мацней палюбіць і больш рашуча ісці за Табой. Паўтараючы яго словы, і ў моцы Твайго Духа, я асмельваюся казаць: “Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю. Ты мне ўсё гэта даў – Табе, Пане, вяртаю. Усё Тваё. Распараджайся гэтым паводле сваёй волі. Дай мне толькі любоў Тваю і ласку, і мне гэтага хопіць”.