Апостальства малітвы

Кожны месяц Папа давярае малітоўную інтэнцыю сваёй Сусветнай малітоўнай сеткі, Апостальству малітвы. Гэтыя інтэнцыі, якія выказваюць занепакоенасць Папы чалавецтвам і місіяй Касцёла, прадстаўлены разам з ранішняй і вячэрняй малітвай. Запрашаем далучыцца да многіх вернікаў па ўсім свеце і маліцца разам з Папам.


Інтэнцыя Святога Айца на лістапад 2025 года

Молімся, каб людзі, якія спазнаюць спакусу ўчыніць самагубства, знайшлі ў сваіх супольнасцях неабходную падтрымку, дапамогу, любоў і адкрыліся на хараство жыцця.

Ранішняя малітва

Божа, я дзякую Табе за новы дзень. Дай мне магчымасць бачыць Цябе ў кожным, каго я сустрэну. Прашу, будзь са мной і ўчыні мяне благаслаўленнем для сям’і, для дарагіх мне людзей і для ўсіх, хто мне сустрэнецца на працягу дня.

Вячэрняя малітва

Прыгадваю цяпер людзей, з якімі сутыкаўся, размаўляў, маліўся, дзяліў шлях, пасілак і працу, а таксама людзей, якія дапамаглі мне сёння. Я малюся, каб кожны, хто змагаецца, знайшоў радасць і сілу ў Табе. Я аддаю ў Твае рукі ўсе клопаты і трывогі, якія мяне абцяжарваюць, і прашу даць мне надзею, што я не адзін, але Ты падтрымліваеш мяне, калі адчуваю, што ў мяне няма сіл зрабіць наступны крок. Дзякуй, што ідзеш са мной сёння. Амэн!