Інтэнцыя Папы на сакавік 2024 г

Молімся аб тым, каб людзі, якія ў розных частках свету рызыкуюць жыццём дзеля Евангелля, заразілі Касцёл сваёю адвагаю і місіянерскім запалам.

Ранішняя малітва

Дай мне, Божа, пражыць гэты дзень з верай, што Ты застаешся са мной у радасцях і смутках, у любові і сяброўстве, у малітве і добрых справах. Вядзі мяне шляхамі Тваёй любові і Тваёй праўды. Асаблівым чынам я малюся ў інтэнцыі Святога Айца ў гэтым месяцы, каб людзі, якія ў розных частках свету рызыкуюць жыццём дзеля Евангелля, заразілі Касцёл сваёю адвагаю і місіянерскім запалам.
Амэн.

Вячэрняя малітва

Пане, гэта быў дзень, які Ты стварыў. Дзякую Табе за яго і прашу дапамогі ва ўсім, што турбуе мяне і тых людзей, якія сустрэліся мне сёння. Пане, міласэрна прабач мае правіны і грахі. Няхай мой адпачынак цягам ночы падрыхтуе мяне да заўтрашняга дня, які прагну ахвяраваць Табе ў любові да Твайго народа.
Амэн.