Інтэнцыя Папы на снежань 2024 г.:
Молімся аб тым, каб гэты Юбілей ўмацаваў нас у веры, дапамагаючы нам пазнаць уваскрослага Хрыста сярод падзей нашага жыцця, і ператварыў нас у пілігрымаў надзеі.
Ранішняя малітва
Пане, дазволь пражыць гэты дзень у Тваім святле і несці яго далей, каб яно асвятляла ўсіх, каго я сустракаю. Асабліва малюся ў інтэнцыі Папы на снежань: каб гэты Юбілей ўмацаваў нас у веры, дапамагаючы нам пазнаць уваскрослага Хрыста сярод падзей нашага жыцця, і ператварыў нас у пілігрымаў надзеі.
Вячэрняя малітва
Божа, малюся напрыканцы дня за тых, каго нашу ў сэрцы і думках. Дзякую Табе, Пане, за тое, што было добра, і за Тваю дапамогу ва ўсіх цяжкасцях. Таксама прашу за сваіх родных і сяброў, якім патрэбна дапамога, малітва і падтрымка. Сцеражы з любоўю ўсіх патрабуючых і бедных. Дазволь мне нейкім чынам дапамагчы ім заўтра. Праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.