Жыццё ў звычайны час

Штогод ёсць трыццаць тры ці трыццаць чатыры нядзелі звычайнага перыяду, у залежнасці ад даты Вялікадня. Слова „звычайны“ не азначае чагосьці асаблівага ці адметнага. Тым не менш, звычайны перыяд складае большую частку літургічнага года, і не з’яўляецца нязначным і нецікавым. Гэты час называецца „звычайным“, таму што ён пранумараваны. Лацінскае слова „ordinalis“ адносіцца да лічбаў у паслядоўнасці. Тыдні звычайнага перыяду ўяўляюць сабой упарадкаванае жыццё Касцёла, калі мы не святкуем і не посцімся. Звычайны перыяд ідзе пасля Божага Нараджэння і заканчваецца, калі пачынаецца Вялікі пост. Другая частка пачынаецца пасля Пяцідзесятніцы і вядзе нас да Адвэнту.

Гісторыя жыцця, місіі, паслання і служэння Езуса раскрываецца для нас падчас Звычайнага перыяду: цуды, прыпавесці, пакліканне Дванаццаці, Нагорная пропаведзь, дар Хлеба жыцця — усё гэта злучае нас з евангельскім шляхам, якім мы запрошаны ісці.

Як і ўсе літургічныя перыяды, Звычайны перыяд прызначаны для таго, каб яго пражываць! Мы не з’яўляемся пасіўнымі атрымальнікамі літургіі ці хрысціянскага жыцця. Мы пакліканы быць паўнавартаснымі, актыўнымі ўдзельнікамі разнастайнага жыцця Езуса і прыносіць звычайнасць жыцця ў літургію.

Звычайны перыяд – гэта што заўгодна, але зусім не звыклы ці сярэдні час. Гэта час, калі Бог робіць незвычайныя рэчы ў жыцці звычайных людзей. Гэта ўсведамленне таго, што паўсядзённыя моманты нашага звычайнага жыцця напоўнены Божай прысутнасцю.

Мы ўсе стараемся ісці гэтым евангельскім шляхам у штодзённасці тут і цяпер, у блытаніне, беспарадку, таямніцы і шэрых буднях. Тут ёсць Бог.

John Cullen, The Sacred Heart Messenger, June 2023