Інтэнцыя Папы на верасень 2024 г
Памолімся, каб кожны з нас сэрцам прыслухаўся да крыку Зямлі і ахвяр экалагічных катастроф і кліматычнага крызісу, узяўшы на сябе асабістае абавязацельства клапаціцца пра свет, у якім мы жывём.
Ранішняя малітва
Пане Божа, благаславі мяне ў пачатку дня і пачуй маю ранішнюю малітву. Благаславі маіх бацькоў/дзяцей/жонку/мужа, сям’ю, сяброў, настаўнікаў/калег і ўсіх, хто любіць і клапоціцца пра мяне. Сцеражы ад зла і небяспек. Дай сілы быць праўдзівым, сумленным, добрым і карысным іншым. Я ахвярую Табе гэты дзень у лучнасці з малітвамі Марыі, Маці Хрыста, Маці Касцёла.
Амэн.
Вячэрняя малітва
Дзякуй, Пане, што Ты мяне ведаеш і любіш. Ты ведаеш усё, што здарылася са мной сёння, узлёты і падзенні, радасць і смутак. Пакуль я буду спаць, Ты будзеш чуваць нада мною. Няхай любоў Айца, пяшчота Сына і прысутнасць Духа суцяшаюць сэрца і супакойваюць душу сёння і ва ўсе дні жыцця майго.
Амэн.