Інтэнцыя Папы на жнівень 2024 г
Молімся, каб кіраўнікі ў палітыцы служылі свайму народу, працуючы на карысць інтэгральнага развіцця чалавека і супольнага дабра, клапоцячыся пра тых, хто страціў працу, і аддаючы перавагу самым бедным.
Ранішняя малітва
Нябесны Ойча, пачынаючы гэты дзень, я спадзяюся на Тваё кіраўніцтва. Я ахвярую Табе радасць і смутак, смех і слёзы гэтага дня і яднаюся з інтэнцыямі Папы Францішка на гэты месяц, каб кіраўнікі ў палітыцы служылі свайму народу, працуючы на карысць інтэгральнага развіцця чалавека і супольнага дабра, клапоцячыся пра тых, хто страціў працу, і аддаючы перавагу самым бедным. Амэн.
Вячэрняя малітва
Напрыканцы гэтага дня, Пане, я малюся за ўсіх, хто мне сустрэўся сёння, асабліва за …………….. каму патрэбна Твая дапамога і клопат. Адары спакоем наш свет і вядзі тых, хто намі кіруе. Я дзякую за Тваю дабрыню, якую сёння Ты даў мне спазнаць. Амэн.