Інтэнцыя Папы на люты 2025 г
Молімся аб тым, каб касцёльная супольнасць вітала жаданні і сумневы маладых людзей, якія адчуваюць пакліканне да служэння місіі Хрыста ў святарскім і манаскім жыцці.
Ранішнія малітвы для дзяцей
Божа, аддаю Табе ўсё, што сёння думаю, раблю і кажу, у еднасці з усім, што Ты зрабіў для мяне праз Езуса Хрыста, Сына Твайго. Амэн.
Дарагі Бог, я ўстаю з ложка на малітву, а потым распачну гэты новы дзень. Няхай усе, каго я сустрэну сёння на сваім шляху, бачаць ува мне Цябе. Амэн.
Малітва за заручаных
Ойча Нябесны, мы праслаўляем Цябе за мудрасць Тваю, згодна з якой мужчына і жанчына не павінны заставацца самотнымі, але злучаюцца, каб утварыць жывую ячэйку, адзінства між сабой. Благаславі ўсе пары, якія заявілі пра свой намер у будучыні з’яднацца ў сужэнстве. Трымай іх блізка да Сябе і адно да аднаго, паглыбляй іх дух малітвы і любові і вядзі да прыняцця сакрамэнту сужэнства з радасцю і шчасцем.
Мы просім аб гэтым у імя Пана Езуса Хрыста. Амэн.
Малітва аб любові
Пане, дай мне сапраўдную любоў, якая ніколі не перастае, каб маё жыццё ззяла, як святло, якое сагравае маё сэрца і суцяшае іншых.