Інтэнцыя Папы на ліпень 2024 г

За душпастырства хворых: молімся, каб сакрамэнт намашчэння хворых перадаваў тым, хто яго прымае, і іх блізкім моц Пана і станавіўся ўсё больш бачным знакам спачування і надзеі для ўсіх.

Ранішняя малітва

Дзякую Табе, Пане, за ўсё, чым Ты благаславіў мяне.
Сёння ахвярую сябе – усё, што раблю, кажу ці думаю, –
Тваёй любячай апецы.
Працягвай благаслаўляць мяне, Пане,
і ўсіх, каго сустрэну сёння;
асабліва хворых
і тых, каму найбольш патрэбна малітва.
Аб гэтым я прашу з малітвай Марыі,
і праз Хрыста, Пана нашага.
Амэн.

Вячэрняя малітва

Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Валадару,
у спакоі; Ты споўніў
Сваё абяцанне. Вочы мае ўбачылі
збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты
перад абліччам усіх народаў, святло
для асвятлення язычнікаў
і хвалу народу Твайго Ізраэля. Сцеражы нас,
Пане, цягам дня; ахоўвай нас,
пакуль мы спім; каб мы маглі
не спускаць вачэй з Хрыста і спачыць з Ім
у супакоі.
Амэн.