Інтэнцыя Папы на чэрвень 2024 г.

Молімся аб тым, каб мігранты, якія ўцякаюць ад войнаў ці ад голаду, вымушаныя вырушыць у дарогу, поўную небяспек і насілля, знайшлі гасціннасць і новыя магчымасці для жыцця ў краінах, якія іх прымаюць.

Ранішняя малітва

Хвалебны Ойча, уваскрасіўшы Хрыста, Твайго Сына, Ты перамог уладу смерці і адкрыў нам шлях да вечнага жыцця.
Няхай мая сённяшняя малітва адновіць маю любоў да Цябе і дапаможа ажыццявіць усе добрыя справы, якія чакаюць мяне.

Я ахвярую Табе сваё сэрца і ўсяго/ўсю сябе ў інтэнцыях Папы Францішка ў гэтым месяцы: каб мігранты, якія ўцякаюць ад войнаў ці ад голаду, вымушаныя вырушыць у дарогу, поўную небяспек і насілля, знайшлі гасціннасць і новыя магчымасці для жыцця ў краінах, якія іх прымаюць.
Ойча наш…

Вячэрняя малітва

Ойча, калі я рыхтуюся да сну сёння ўвечары, дай мне адчуць цеплыню Тваёй любові.
Супакой міласэрна мой боль – у целе, розуме і душы. Дай мне спакойны сон, каб заўтра ў мяне хапала сіл выконваць Тваю волю. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Вітай, Марыя …