Інтэнцыя Святога Айца на лістапад 2024 г
Каб усе бацькі, якія аплакваюць смерць сына або дачкі, знайшлі падтрымку ў чалавечай супольнасці і здабылі спакой сэрца ад Духа Суцяшыцеля.
Ранішняя малітва
У лістападзе світае позна. Пане, дазволь мне пражыць гэты дзень у Тваім святле і несці святло – усім, каго сустрэну. Асаблівым чынам малюся ў інтэнцыі Папы: каб усе бацькі, якія аплакваюць страту сына ці дачкі, знайшлі падтрымку ў сваёй супольнасці і атрымалі спакой сэрца ад Духа Суцяшэння. Амэн.
Вячэрняя малітва
Добры Божа, напрыканцы гэтага дня я дзякую Табе за ўсе Твае дары і дапамогу ў цяжкіх сітуацыях. Малюся таксама за родных і блізкіх, якім патрэбна дапамога, малітва і падтрымка. Учыні Сваёй ласкай, каб заўтра ў мяне была магчымасць выказаць бліжнім знакі Тваёй любові і клопату, падтрымаць кожнага, хто мне сустрэнецца. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.