Адносіны, поўныя любові

Мы жывём у эпоху, якая захапляецца ідэнтычнасцю. Працягваюцца дэбаты наконт гендэрнай ідэнтычнасці.

Зразумець, хто мы ёсць, – глыбокая і здаровая чалавечая патрэба. Так шмат людзей не пачуваюццаа добра ў сваёй скуры, а ўжыванне ярлыкоў не прыносіць карысці. Падразумяваецца сур’ёзная ўнутраная праца – і гэта так! Але хрысціянін лічыць, што нам трэба зірнуць на свет, а не глядзець унутр сябе. У эпоху сэлфі гэта даволі складана.

Мы зыходзім з асноўнага пераканання, што кожны чалавек створаны паводле вобраза Бога; у дадзеным выпадку, Бога адносін, які ёсць Айцом, Сынам і Святым Духам (Тройцай). У сэрцы Бога знаходзяцца ўзаемаадносіны паміж трыма. Наколькі я разумею, неўралогія таксама сцвярджае, што мозг глыбока сацыяльны. Мозг немаўлятаў набывае форму, калі яны адчуваюць любячае ўзаемадзеянне. Яны інтэнсіўна сацыяльныя маленькія людзі. Іх шлях да самапазнання заўсёды адбываецца ў кампаніі іншых. Часта мы чуем, як людзі кажуць пра «маю другую палову» або пра кагосьці, хто з’яўляецца або быў «часткай мяне». Тое, як мы гаворым пра каханне, заўсёды звязана з адносінамі. Неўсвядомлена мы карыстаемся мовай Тройцы; мы адчуваем, што іншыя робяць нас поўнымі. Два чалавекі разам – гэта эксклюзіў, але дадайце трэцюю, роўную любоў, і што мы маем? Супольнасць, супольнасць любові, якая з’яўляецца інклюзіўнай. У вас будзе шмат праяваў Тройцы ў жыцці… проста будзьце адкрытымі на іх.
The Sacred Heart Messenger, December 2021, Tom Coxhttps://www.messenger.ie/product/the-messenger-september-2024/_blanknoreferrer noopener

The Sacred Heart Messenger, December 2021, Tom Cox