Бог – наша самае глыбокае жаданне

Папулярны вобраз містыка: чалавек, які праводзіць шмат часу сам-насам у адзінокай малітве, адрэзаны ад мітуслівага свету. Аднак містыка прыроды — гэта дар для ўсяго чалавецтва! Магчыма, вы не з тых, хто праводзіць шмат часу сам-насам з Богам, але, сузіраючы прыроду, хіба не адчуваеце, як расце вашае захапленне, усведамленне таго, што кожная часцінка стварэння спявае вам песню і запрашае вас падхапіць яе мелодыю? Хіба не ўзнікае ў вас пачуццё цуду, калі вы захапляецеся вынаходлівасцю прыроды? Калі вы хвалюецеся з-за бязладдзя жыцця, ці можаце вы ахінуць яго ўдзячнасцю за нязменнасць натуральных законаў росту? Вы маеце надзею, што, магчыма, Бог не пакінуў гэты хаатычны свет на волю яго ўласных разбуральных механізмаў, а творча працуе над тым, каб вярнуць яго да задуманай прыгажосці?

Папа Францішак кажа:
«Успрыманне ўсялякага стварэння, спеў гімну ў гонар існавання — гэта радаснае жыццё ў любові Бога і ў надзеі. Такое сузіранне стварэння дазваляе нам адкрыць у кожнай
рэчы пэўную навуку, якую імкнецца пераказаць нам Бог, бо для веруючага чалавека сузіранне стварэння — гэта таксама прыслухоўванне да зместу паслання, гэта слуханне яго таямнічага і нячутнага голасу» (Laudato Si, 85).

Каб быць містыкам, неабавязкова быць чалавекам, у якога падгінаюцца калені — хоць Бог і прыцягвае некаторыя сэрцы да гэтай ціхай блізкасці. Усё, што вам трэба зрабіць, гэта доўга і з любоўю глядзець на стварэнне і дазволіць яму прамаўляць да вашага сэрца.

Brian Grogan SJ, Finding God in a Leaf: The Mysticism of Laudato Si’