Жыццё як дар
Чаму мы так часта не бачым усяго і ўсіх, дадзеных нам як дар? Чаму мы так безуважна абыходзімся з людзьмі, быццам іх любоў, вернасць і адданасць належацца нам? Я лічу, што гэты недахоп зроку – наш спосаб пазбегнуць уразлівасці, якую прыносіць з сабой любоў, бо, незалежна ад таго, закахаліся мы ў асобу, супольнасць людзей, працу ці лад жыцця, гэтая любоў робіць нас уразлівымі. Страшна закахацца і яшчэ страшней, калі я ўсвядомлю, што іншы чалавек не мой, а Божы. Нават самы верны муж не назаўжды мой, бо нельга выключаць, што ён можа памерці раней за мяне. Маё любае дзіцятка вырасце і ўводзе ў самастойнае жыццё. Мой лепшы сябар можа з’ехаць. Калі мы адпускаем тое, на што нібыта маем права, і, наадварот, звяртаем увагу на сябе, атрымальнікаў незаслужаных падарункаў, то можам больш свабодна прабачаць іншым. У адносінах тады не ідзецца ўжо пра тое, што нам належыцца, а хутчэй пра ўзаемадзеянне, якое ажыццяўляецца ў дармовым даванні і прыняцці. Праз гэта мы можам больш свабодна прабачаць крыўды.
Урывак з «Ігнацыянскага кіраўніцтва да прабачэння» Марыны Берзінс МакКой (с.60)