Крыніца Любові

Люты мае шмат тэмаў, пачынаючы са святой Брыгіды і заканчваючы магчымасцю высакоснага года. Пасярод месяца – успамін святога Валянціна. У раннім Касцёле было нямала святых Валянцінаў. Першы Валянцін, які, магчыма, быў тым самым святым Валянцінам, забіты каля 270 года, меркавана, за тое, што цэлебраваў шлюб ранніх хрысціян, а такая практыка была забаронена законам.

Калі святкуецца каханне, мы часам задаемся пытаннем, што менавіта мы ўшаноўваем у гэты дзень. Прамінальны мімалётны момант душэўнага экстазу? Боль страты? Ці мы адзначаем нешта вечнае, радаснае і невымоўнае?

Адпраўной кропкай можа быць назва крыніцы любові: мы можам думаць, што самі з’яўляемся крыніцай любові. Або можам спытаць, ці прыходзіць любоў аднекуль яшчэ? Калі не з нас саміх то яна не залежыць ад нас. І тады любоў можа быць сілай і падтрымкай у спробе любіць і быць любімым. Мы можам адкрыць таксама, як аднавіць гэтую любоў. Хрысціянская вера праз гісторыю Езуса з Назарэта вучыць нас, як прабачэнне, ахвяру, падтрымку, клопат, памяць і аздараўленне ўплесці ў нашу гісторыю любові.

“Умілаваныя, будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога” (1 Ян 4, 7). Усведамляючы гэта, разумеем, што любоў залежыць не ад нас, а ад яе крыніцы.

Урывак з The Sacred Heart Messenger, Алан Хіліярд, люты 2021 г