Ідзіце цяпер у Бэтлеем
Божае Нараджэнне часта называюць «чароўным» часам: святочныя сустрэчы, песні і фільмы, хваляванне на дзіцячых тварах каляднай раніцай, традыцыі, якія мы нясем з сабой з дзяцінства – усё гэта выклікае моцныя эмоцыі. Але ёсць нешта большае, і гэта можна знайсці ў знаёмай гісторыі пра пастухоў.
Прыкладна праз 2000 з лішнім гадоў нашая штодзённая руціна прыпыняецца з надыходам свята Божага Нараджэння, калі нам абвешчана «вялікая радасць» (Лк 2:10). І мы, як пастухі, запрошаны выйсці са штодзённага жыцця з яго праблемамі і клопатамі і «ісці ў Бэтлеем»; сустрэць Дзіцятка Езуса ў яслях ва ўсёй Ягонай навізне і чалавечай уразлівасці. Свет можа здавацца ўсё больш няпэўным, цёмным і страшным. Мы не можам пазбегнуць штодзённых навін пра вайну, голад, масавыя расстрэлы, жорсткія напады на меншасці, трывожныя навіны пра кліматычныя змены і нашу планету. Важна не быць абыякавым, але шквал дрэнных навін можа выклікаць у нас пачуццё трывогі за будучыню і бяспеку сваю і нашых блізкіх. У гэтыя дні Божага Нараджэння ў нас ёсць магчымасць, як і ў пастухоў, выйсці з руціны і наведаць яслі з Дзіцяткам. Гэтая сцэна ўсё яшчэ мае сілу ўзрушыць і здзівіць нас. Мы прыносім свае клопаты і трывогі і, магчыма, можам пакінуць іх там на некаторы час, калі, як Марыя, глыбока разважаем і захоўваем у сэрцы гэтую Божую таямніцу. Свет будзе там, дзе мы яго пакінулі і нікуды не дзенецца, як некалі і для пастухоў, але мы вернемся з новай перспектывай і адноўленай надзеяй.
The Deep End: A Journey with the Sunday Gospels in the Year of Mark by Tríona Doherty and Jane Mellett