Лк 12:8-12

8Кажу вам: кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, прызнае і Сын Чалавечы перад анёламі Божымі. 9А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, той будзе адрынуты перад анёламі Божымі. 10Кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, будзе адпушчана; але таму, хто блюзнерыць супраць Духа Святога, не будзе адпушчана. 11Калі павядуць вас у сінагогі, да кіраўнікоў і ўлад, не турбуйцеся, што ці як адказваць у абарону ці што сказаць, 12бо Дух Святы навучыць вас у тую гадзіну, што трэба сказаць».