Лк 14:1-6

1Калі Езус прыйшоў у шабат да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім. 2І вось, стаў перад Ім чалавек, які хварэў на вадзянку. 3Адазваўшыся, Езус спытаўся ў кніжнікаў і фарысеяў: «Ці дазволена вылечыць у шабат ці не?» 4Яны ж маўчалі. І, дакрануўшыся, аздаравіў таго і адпусціў. 5А ім сказаў: «Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў студню, ці ж не выцягне адразу яго ў дзень шабату?» 6І яны не змаглі запярэчыць Яму на гэта.