Лк 18:35-43

35Калі Ён падыходзіў да Ерыхона, адзін сляпы сядзеў пры дарозе, просячы міласціну. 36Пачуўшы, што праходзіць натоўп, распытваўся, што гэта такое. 37Яму сказалі, што праходзіць Езус Назаранін. 38Тады ён закрычаў: «Езу, Сыне Давіда, змілуйся нада мною!» 39Тыя, што ішлі наперадзе, загадвалі яму, каб змоўк. Ён жа яшчэ мацней крычаў: «Сыне Давіда, змілуйся нада мною!» 40Спыніўшыся, Езус загадаў прывесці яго да сябе. Калі той наблізіўся да Яго, спытаўся: 41«Што хочаш, каб Я зрабіў табе?» Той адказаў: «Пане, каб я зноў бачыў». 42І Езус сказаў яму: «Будзь відушчым! Вера твая ўратавала цябе». 43Той адразу стаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, убачыўшы гэта, узнёс хвалу Богу.