Лк 19:45-48

45Увайшоўшы ў святыню, Ён пачаў выганяць гандляроў, 46кажучы ім: «Напісана:

“Дом Мой — гэта дом малітвы”, а вы зрабілі з яго пячору разбойнікаў».

47І штодня вучыў Ён у святыні. Але першасвятары, кніжнікі і старэйшыны народу шукалі, як забіць Яго. 48І не знаходзілі, што зрабіць з Ім, бо ўвесь народ абступаў Яго, каб слухаць.