Лк 21:1-4

1Глянуўшы, Ён убачыў багатых, якія кідалі свае дары ў скарбонку. 2Убачыў таксама і адну бедную ўдаву, якая кідала туды дзве лепты, 3і сказаў: «Праўдзіва кажу вам, што гэтая бедная ўдава больш за ўсіх укінула. 4Бо ўсе яны кідалі ў дар, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўвесь пражытак свой, які мела».