Лк 5:33-39

33 Яны сказалі Яму: «Вучні Янавы часта посцяць і моляцца, падобна і вучні фарысеяў, а Твае ядуць і п’юць». 34 Езус адказаў ім: «Ці можаце прымусіць гасцей на вяселлі пасціць, калі з імі жаніх? 35 Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, тады будуць пасціць у тыя дні». 36 І расказаў ім прыпавесць: «Ніхто не разрывае новай вопраткі, каб прышыць лату да старой вопраткі. Інакш і новая парвецца, і да старой не падыдзе лата ад новай. 37 І ніхто не налівае маладое віно ў старыя мяхі. Інакш маладое віно парве мяхі і само выцячэ, і мяхі прападуць. 38 Але маладое віно трэба наліваць у новыя мяхі. 39 І ніхто, выпіўшы старога, не хоча маладога, бо кажа: “Старое лепшае!”»