Лк 6:12-19

12 У тыя дні Ён узышоў на гару памаліцца і правёў усю ноч у малітве да Бога. 13 Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: 14 Сымона, якога назваў Пятром, Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, 15 Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеевага і Сымона, якога называлі Зелотам, 16 Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам.

17 Калі сышоў з імі ўніз і стаў на раўніне, вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжжа Тыра і Сідона 18 прыйшлі паслухаць Яго і аздаравіцца ад сваіх хваробаў. І тыя, хто цярпеў ад нячыстых духаў, вылечваліся. 19 Усе людзі імкнуліся дакрануцца да Яго, таму што сіла сыходзіла ад Яго і вылечвала ўсіх.

.