Мк 11:11-26
11Езус увайшоў у Ерузалем, у святыню і, агледзеўшы ўсё, адышоў з Дванаццаццю ў Бэтанію, таму што было ўжо позна.
12Назаўтра, калі яны выйшлі з Бэтаніі, Ён адчуў голад. 13Убачыўшы здалёк смакоўніцу, пакрытую лісцем, падышоў, спадзеючыся знайсці што-небудзь на ёй. Але, падышоўшы да яе, не знайшоў нічога, апроч лісця, бо яшчэ не настала пара на смоквы. 14Тады Езус сказаў ёй: «Няхай ніхто ніколі не есць з цябе плоду». І Ягоныя вучні чулі гэта.
15Потым прыйшлі ў Ерузалем. Увайшоўшы ў святыню, Ён пачаў выганяць тых, хто гандляваў і купляў у святыні. Папераварочваў сталы мянялаў і лаўкі гандляроў галубамі16і не дазваляў нікому праносіць праз святыню якуюнебудзь рэч. 17Потым вучыў іх, кажучы: «Хіба не напісана:
“Дом мой назавецца домам малітвы для ўсіх народаў”? А вы зрабілі з яго пячору разбойнікаў».
18Пачулі гэта першасвятары і кніжнікі і шукалі магчымасці, як бы загубіць Яго, бо яны баяліся Яго, таму што ўвесь народ дзівіўся вучэнню Ягонаму. 19Калі настаў вечар, яны выйшлі з горада.
20А калі раніцай вярталіся, убачылі, што смакоўніца высахла аж да кораня. 21Тады Пётр, успомніўшы, сказаў Езусу: «Раббі, паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, высахла». 22Езус сказаў ім у адказ: «Майце веру ў Бога! 23Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: “Падыміся і кінься ў мора”, і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, так яму і будзе. 24Таму кажу вам: усё, чаго просіце ў малітве, верце, што атрымаеце і будзе вам.
25І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце супраць кагонебудзь, каб і Айцец ваш, які ў нябёсах, дараваў вам правіны вашыя». (26)
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”