Мк 12:1-12

1I пачаў Езус гаварыць да іх у прыпавесцях: «Адзін чалавек пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў сток пад давілам, пабудаваў вежу ды, аддаўшы яго вінаградарам, паехаў. 2 А ў адпаведны час паслаў да вінаградараў слугу, каб той узяў у вінаградараў частку з пладоў вінаградніку. 3Але яны, схапіўшы яго, збілі і адаслалі ні з чым. 4 Тады зноў паслаў да іх іншага слугу, і гэтаму зpанілі галаву і зняважылі. 5Паслаў яшчэ аднаго, і яго забілі, а шмат іншых ці пабілі, ці пазабівалі. 6Маючы яшчэ аднаго, умілаванага сына, паслаў яго апошнім да іх, кажучы: “Ушануюць сына майго”. 7Але вінаградары сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ем яго, і спадчына будзе наша”. 8І, схапіўшы, забілі яго і выкінулі з вінаградніку. 9Дык што зробіць гаспадар вінаградніку? Ён прыйдзе і знішчыць вінаградараў, а вінаграднік аддасць іншым. 10Няўжо вы не чыталі гэтага ў Пісанні:

“Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла.,

11Пан учыніў гэта, і дзіўнае яно ў вачах нашых”?»

12І яны намагаліся схапіць Езуса, бо зразумелі, што гэтая прыпавесць супраць іх, але баяліся натоўпу. Таму, адпусціўшы Яго, адышлі.