Мк 16:1-7

1Калі мінуў шабат, Марыя Магдалена, Марыя Якубава і Саламея купілі духмянасцяў, каб пайсці і намасціць Езуса. 2Вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыйшлі да магілы, калі ўзышло сонца, 3і гаварылі між сабою: «Хто адсуне нам камень ад уваходу ў магілу?» 4І паглядзеўшы, убачылі, што камень адсунуты, а быў ён вельмі вялікі. 5Увайшоўшы ў магілу, яны ўбачылі юнака, які сядзеў з правага боку і быў апрануты ў белае адзенне, і вельмі спалохаліся. 6А ён сказаў ім: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос, Яго тут няма; вось месца, дзе паклалі Яго. 7Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: “Ён апярэдзіць вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце, як Ён сказаў вам”».