Мк 6:30-34

30Апосталы сабраліся каля Езуса і расказалі Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі. 31А Ён сказаў ім: «Пайдзіце адны ў пустыннае месца і крыху адпачніце». Бо так шмат людзей прыходзіла і адыходзіла, што ім не было нават калі паесці. 32Таму адплылі яны ў пустыннае месца на чоўне адны. 33Калі ўбачылі, што яны адплылі, шмат хто, даведаўшыся, пешкі збегліся туды з усіх гарадоў і апярэдзілі іх. 34Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў мноства людзей і змілаваўся над імі, бо яны былі як авечкі без пастыра, і пачаў іх многаму вучыць.