Мк 7:1-8, 14-15, 21-23

1 Сышліся да Яго фарысеі і некаторыя з кніжнікаў, якія прыйшлі з Ерузалема. 2 І ўбачылі, як некаторыя вучні Яго елі хлеб нячыстымі, гэта значыць неабмытымі рукамі. 3 Фарысеі ж і ўсе юдэі, трымаючыся традыцыі старэйшых, не ядуць, пакуль старанна не памыюць рук. 4 І, вярнуўшыся з рынку, не ядуць, пакуль не абмыюцца. Ёсць і яшчэ шмат таго, чаго прынята трымацца: абмыцця чашаў, збаноў, медных начынняў і лаваў. ) 5Таму запыталіся ў Яго фарысеі і кніжнікі: «Чаму вучні Твае не трымаюцца традыцыі старэйшых, а ядуць хлеб нячыстымі рукамі?» 6Ён адказаў ім: «Добра прарочыў Ісая наконт вас, крывадушных, як напісана:


Гэты народ шануе Мяне вуснамі, а сэрца іх далёка ад Мяне.

7 Але дарэмна ўшаноўваюць Мяне, навучаючы людскім запаведзям”.

8 Бо вы пакінулі запаведзь Божую, а трымаецеся чалавечай традыцыі».

14 Паклікаўшы зноў людзей, сказаў ім: «Паслухайце Мяне ўсе і зразумейце! 15Няма нічога, што магло б, уваходзячы звонку ў чалавека, зрабіць яго нячыстым, але тое робіць чалавека нячыстым, што выходзіць з яго».

21 Бо знутры, з чалавечага сэрца, выходзяць дрэнныя думкі, распуста, крадзеж, забойствы, 22чужалоства, сквапнасць, зласлівасць, падступнасць, бессаромнасць, зайздрасць, блюзнерства, пыха, глупства. 23Усё гэтае зло выходзіць знутры і робіць чалавека нячыстым».