Мц 10:16-23

16Вось Я пасылаю вас, як авечак паміж ваўкоў. Таму будзьце разважлівыя, як змеі, і простыя, як галубы. 17Асцерагайцеся людзей, бо вас будуць аддаваць у суды і ў сінагогах сваіх будуць біць вас. 18Павядуць вас да намеснікаў і да каралёў за Мяне дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. 19Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну, што сказаць. 20Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага гаварыць будзе ў вас. 21Брат выдасць брата на смерць, і бацька дзіця; і паўстануць дзеці супраць бацькоў, і заб’юць іх. 22Усе будуць ненавідзець вас за імя Маё. Але той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены. 23Калі вас будуць пераследаваць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.