Мц 11:20-24
20Тады пачаў дакараць гарады, у якіх адбылося найбольш Ягоных цудаў, за тое, што яны не пакаяліся: 21«Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне былі ўчынены цуды, што сталіся сярод вас, яны б даўно ў мешкавіне і попеле пакаяліся. 22Але кажу вам: Тыру і Сідону лягчэй будзе ў судны дзень, чым вам. 23А ты, Кафарнаум,
ці будзеш узвышаны аж да неба? Аж да адхлані нізрынешся!
Бо калі б у Садоме былі ўчынены цуды, якія адбыліся ў табе, ён застаўся б да сённяшняга дня.
24Але кажу вам: лягчэй будзе зямлі садомскай у судны дзень, чым табе».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”