Мц 11:25-30

25У той час, адказваючы, Езус сказаў: «Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. 26Так, Ойча, бо так было Табе даспадобы. 27Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына, апроч Айца; і Айца ніхто не ведае, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.

28Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. 29Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. 30Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі»