Мц 22:15-21

15Тады фарысеі пайшлі і раіліся, як бы злавіць Езуса на слове. 16I паслалі да Яго вучняў сваіх разам з прыхільнікамі Ірада, каб спыталіся: «Настаўнік, мы ведаем, што Ты праўдзівы і шляху Божаму праўдзіва вучыш, і не зважаеш ні на кога, бо не глядзіш на аблічча людзей. 17Таму скажы нам: як Табе здаецца? Ці належыць плаціць падатак цэзару, ці не?» 18Але Езус, ведаючы іхнюю зласлівасць, сказаў: «Чаму Мяне выпрабоўваеце, крывадушнікі? 19Пакажыце Мне падатковую манету». Яны прынеслі Яму дынар. 20Ён спытаў іх: «Чыя гэта выява і надпіс?» 21Адказалі Яму: «Цэзара». ”Тады Ён сказаў ім: «Дык аддавайце цэзарава цэзару, а Божае – Богу».