Мц 22:34-40

34Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. 35І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: 36«Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?» 37Езус адказаў яму: «“Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім”. 38Гэта найбольшая і першая запаведзь. 39Другая ж — падобная да яе: “Любі бліжняга твайго, як самога сябе”. 40На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі».