Мц 26:14-25

14Тады адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў 15і сказаў: «Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго?» Яны ж вызначылі яму трыццаць срэбранікаў. 16І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго.

1717 У першы дзень Праснакоў прыйшлі вучні да Езуса і сказалі: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе з’есці пасху?» 1818 Ён адказаў: «Ідзіце ў горад да пэўнага чалавека і скажыце яму: “Настаўнік кажа: час Мой блізкі; у цябе зраблю пасху з вучнямі Маімі”». 1919 Вучні ўчынілі так, як загадаў ім Езус, і прыгатавалі пасху.

2020 Калі ж настаў вечар, Ён з Дванаццаццю заняў месца ля стала. 2121 А калі елі, сказаў: «Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне». 2222 Вельмі засмуціўшыся, яны пачалі казаць Яму адзін за адным: «Ці не я, Пане?» 2323 А Ён адказаў: «Хто апусціў са Мною руку ў місу, той выдасць Мяне. 24 Сапраўды, Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага! Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца». 25 Юда, які збіраўся Яго выдаць, спытаўся: «Ці не я, Раббі?» Езус адказаў: «Ты сказаў».