Мц 5:1-12
1Убачыўшы натоўп, Езус узышоў на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. 2І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:
3«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
4Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны.
5Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.
6Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны.
7Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць.
8Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
9Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі.
10Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
11Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне. 12Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах. Бо так пераследавалі прарокаў, якія былі перад вамі.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”