Ян 11:19-27

19Многія з юдэяў прыйшлі да Марты і Марыі, каб суцешыць іх у смутку па браце. 20Калі Марта пачула, што ідзе Езус, яна выйшла Яму насустрач, а Марыя сядзела дома. 21Тады Марта сказала Езусу: «Пане, калі б Ты быў тут, не памёр бы брат мой! 22Але і цяпер ведаю, што аб чым бы Ты ні папрасіў Бога, Бог дасць Табе». 23Езус сказаў ёй: «Уваскрэсне брат твой». 24Марта сказала Яму: «Я ведаю, што ўваскрэсне падчас уваскрашэння ў апошні дзень». 25Езус сказаў ёй: «Я — уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. 26А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі. Ці верыш у гэта?» 27Яна адказала Яму: «Так, Пане. Я веру, што Ты — Хрыстус, Сын Божы, які павінен быў прыйсці ў свет».