Ян 12:1-11

1За шэсць дзён да Пасхі прыйшоў Езус у Бэтанію, дзе быў Лазар, якога Ён уваскрасіў. 2Таму прыгатавалі Яму там вячэру, і Марта прыслугоўвала, а Лазар сядзеў разам з Ім пры стале. 3Марыя ж узяла фунт міра з чыстага і вельмі каштоўнага нарду і намасціла ногі Езусу, і абцёрла сваімі валасамі ногі Ягоныя. А дом напоўніўся пахам міра. 44 Сказаў тады Юда Іскарыёт, адзін з вучняў Ягоных, які збіраўся выдаць Яго: 55 «Чаму не прадалі гэтага міра за трыста дынараў і не раздалі ўбогім?» 66 А сказаў гэта не таму, што клапаціўся пра ўбогіх, а таму, што быў злодзеем і, маючы скарбонку, забіраў тое, што туды кідалі. 77 Сказаў яму Езус: «Пакінь яе, каб яна захавала гэта на дзень Майго пахавання. 8Бо ўбогіх заўсёды маеце пры сабе, а Мяне не заўсёды маеце».

9Мноства народу з юдэяў, даведаўшыся, што там Езус, прыйшлі не толькі дзеля Езуса, але каб таксама ўбачыць Лазара, якога Ён уваскрасіў з мёртвых. 10Першасвятары ж пастанавілі забіць і Лазара, 11бо многія з юдэяў адыходзілі ад іх і верылі ў Езуса