Ян 12:20-33
20Былі некаторыя грэкі сярод тых, хто прыйшоў пакланіцца Богу на свята. 21Яны падышлі да Філіпа, які быў з Бэтсаіды Галілейскай, і прасілі яго, кажучы: «Пане, мы хочам убачыць Езуса». 22Прыйшоў Філіп і сказаў пра гэта Андрэю. Потым Андрэй і Філіп пайшлі і расказалі Езусу. 23А Езус сказаў ім у адказ: «Настала гадзіна, каб быў услаўлены Сын Чалавечы. 24Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. 25Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго, а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. 26Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой.
27Цяпер усхвалявана душа Мая; і што Мне сказаць? Ойча, захавай Мяне ад гэтай гадзіны. Але ж дзеля гэтай гадзіны Я і прыйшоў. 28Ойча, услаў імя сваё!» І пачуўся з неба голас: «Уславіў і ўслаўлю зноў!» 29 Натоўп жа, які стаяў і чуў гэта, казаў: «Гэта гром». Іншыя казалі: «Анёл гаварыў з Ім». 30Адказваючы, Езус сказаў: «Не дзеля Мяне быў гэты голас, але дзеля вас. 31Цяпер адбываецца суд над гэтым светам; цяпер князь гэтага свету будзе выкінуты вон. 32 І Я, калі буду ўзняты над зямлёю, усіх прыцягну да сябе». 33Казаў жа Ён гэта, прадказваючы, якою смерцю меў памерці.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”