Ян 16:23-28

23У той дзень вы ні пра што не будзеце ў Мяне пытацца. Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі чаго ў імя Маё папросіце ў Айца, дасць вам. 24Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць вашая была поўнай.

25Гэта Я казаў вам у прыпавесцях. Надыходзіць час, калі ўжо не ў прыпавесцях буду казаць, а адкрыта абвяшчу вам пра Айца. 26У той дзень будзеце прасіць у імя Маё. І не кажу, што Я буду прасіць Айца за вас. 27Сам Айцец любіць вас, бо вы Мяне палюбілі і паверылі, што Я выйшаў ад Бога., 28Я выйшаў ад Айца і прыйшоў у свет. Зноў пакідаю свет і іду да Айца».