Ян 3:13-17

13Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто з неба сышоў, — Сын Чалавечы. 14Як Майсей узняў змея ў пустыні, так павінен быць узняты Сын Чалавечы, 15каб кожны, хто верыць у Яго, меў жыццё вечнае».

16Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае.

17Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго.