Ян 6:24-35
24Калі натоўп убачыў, што там няма ні Езуса, ні вучняў Ягоных, селі ў чаўны і прыплылі ў Кафарнаум, шукаючы Езуса.
25Калі ж знайшлі Яго на другім беразе мора, сказалі Яму: «Раббі, калі Ты прыбыў сюды?» 26Езус адказаў ім: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: шукаеце Мяне не таму, што бачылі знакі, а таму, што з’елі хлеб і насыціліся. 27Дбайце не пра ежу, якая гіне, але пра ежу, што застаецца на жыццё вечнае, якую дасць вам Сын Чалавечы, бо Яго пазначыў Бог Айцец!» 28А яны сказалі Яму: «Што нам рабіць, каб выконваць справы Божыя?» 29Езус адказаў ім: «У тым справа Божая, каб вы верылі ў таго, каго Ён паслаў». 30Яны ж сказалі Яму: «Які ж Ты зробіш знак, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш? 31Айцы нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: “Хлеб з неба даў ім есці”». 32Езус адказаў ім: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба. 33Бо хлеб Божы — гэта той, хто сыходзіць з неба і дае жыццё свету». 34Тады сказалі Яму: «Пане, давай нам заўсёды такі хлеб».
35 Езус адказаў ім: «Я — хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”