Ян 6:60-69

60Пачуўшы гэта, многія з вучняў Ягоных сказалі: «Цяжкая гэтая мова! Хто можа яе слухаць?» 61Але Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя абураюцца, сказаў ім: «Ці гэта вас спакушае? 62А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней? 63Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я кажу вам, ёсць Духам і жыццём. 64Аднак ёсць сярод вас тыя, хто не верыць». Бо Езус ад пачатку ведаў, хто не верыць і хто Яго выдасць. 65І сказаў: «Для таго гаварыў вам, што ніхто не можа прыйсці да Мяне, калі гэта не будзе дадзена яму Айцом».

66З гэтага часу многія вучні Ягоныя адышлі ад Яго і ўжо не хадзілі з Ім. 67Тады Езус сказаў Дванаццаці: «Ці і вы таксама хочаце адысці?» 68Адказаў Яму Сымон Пётр: «Пане, да каго мы пойдзем? Ты маеш словы вечнага жыцця. 69А мы паверылі і пазналі, што Ты ёсць Святы Бога».,