Ян 7:1-2,10,25-30

1Пасля гэтага хадзіў Езус па Галілеі. Ён не хацеў хадзіць па Юдэі, бо юдэі намагаліся забіць Яго. 2Набліжалася юдэйскае свята Шатроў.

10Калі браты Ягоныя прыйшлі на свята, тады і Ён прыйшоў, аднак не адкрыта, а як бы патаемна.

25Некаторыя з жыхароў Ерузалема казалі: «Ці не той гэта, якога хочуць забіць? 26I вось Ён адкрыта гаворыць, і нічога не кажуць Яму. Хіба старэйшыны на самой справе пераканаліся, што Ён Месія? 27Але мы ведаем, адкуль Ён. Калі ж прыйдзе Месія, то ніхто не будзе ведаць, адкуль Ён». 28Тады Езус, навучаючы ў святыні, прамовіў голасна: «I Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я. І не сам ад сябе Я прыйшоў, але праўдзівы той, хто паслаў Мяне, якога вы не ведаеце. 29Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне». 30Тады шукалі, як схапіць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не настала Ягоная гадзіна.