Лк 11:1-4

1Калі Ён маліўся ў пэўным месцы і калі перастаў, адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: «Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў». 2Ён сказаў ім: «Калі моліцеся, кажыце:

“Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё.

3Хлеба нашага штодзённага давай нам кожны дзень, 4і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму даўжніку нашаму, і не ўводзь нас у спакусу”».,