Лк 12:54-59

54І сказаў натоўпу: «Калі бачыце хмару, якая падымаецца з захаду, адразу кажаце: “Дождж будзе”, і так адбываецца. 55А калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце: “Спякота будзе”, і так адбываецца. 56Крывадушныя, аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце?

57Чаму ж вы і па саміх сабе не судзіце, што слушнае? 58Калі ідзеш з праціўнікам тваім да кіраўніка, то па дарозе пастарайся пагадніцца з ім, каб ён не прывёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў цябе дазорцу, а дазорац не ўкінуў цябе ў вязніцу. 59Кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняй лепты».