Лк 14:25-33

25Шмат людзей ішло за Езусам. Абярнуўшыся, Ён сказаў ім: 26«Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, маці і жонкі, дзяцей і братоў, сясцёр і нават жыцця свайго, той не можа быць Маім вучнем. 27Хто не нясе крыжа свайго, а ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем. 28Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на завяршэнне будовы. 29Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, 30кажучы: “Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць”. 31Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? 32Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру. 33Таму кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.