Лк 1:46-56

46І сказала Марыя:

«Велічае душа мая Пана,

47і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу, 48бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. 49Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. 50І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. 51Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. 52Скінуў магутных з трона і ўзвысіў пакорных. 53Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў. 54Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, 55як абяцаў бацькам нашым, Абрагаму і яго патомству навекі».

56Прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў свой дом.