Лк 16:9-15
9І Я кажу вам: здабывайце сяброў сабе несправядлівай мамонай, каб, калі яна праміне, прынялі вас у вечныя шатры.
10Верны ў малым і ў вялікім верны, а несправядлівы ў малым несправядлівы і ў вялікім. 11Таму, калі вы ў несправядлівай мамоне не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? 12І калі ў чужым не былі верныя, хто дасць вам вашае? 13Ніякі слуга не можа служыць двум гаспадарам, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне».,
14Чулі ўсё гэта і фарысеі, якія любілі грошы, і насміхаліся з Яго. 15І сказаў ім: «Вы паказваеце сябе праведнымі перад людзьмі, але Бог ведае сэрцы вашыя. Бо што вялікае ў людзей, тое брыдкае перад Богам.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”