Лк 17:1-6

1Езус сказаў сваім вучням: «Немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але гора таму, праз каго прыходзяць! 2Лепш было б яму, калі б павесілі на шыю яму млынавы камень і кінулі ў мора, чым каб спакусіў ён аднаго з гэтых малых. 3Зважайце на сябе! Калі ж брат твой зграшыць, дакары яго, а калі пакаецца, прабач яму. 4І калі сем разоў на дзень зграшыць супраць цябе і сем разоў звернецца да цябе, кажучы: “Каюся”, — прабач яму».

5Апосталы сказалі Пану: «Дадай нам веры!» 6А Пан сказаў: «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць гэтай смакоўніцы: “Вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора”, і яна б паслухалася вас.